Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.11.24

Падарожжа ва ўтульны горад Старыя Дарогі

На канікулах навучэнцы кружка «Краязнаўцы-даследчыкі», пад кіраўніцтвам педагога Алёхна Ф.У., выправіліся ў утульны горад Старыя Дарогі.

Пасля некалькіх гадзін у электрычках, зрабіўшы перасадку у Асіповічах, турысты прыбылі на станцыю. Пасля невялічкага шпацыра бліз больш чым стогадовай ваданапорнай вежы, Свята-Нікольскай царквы, а таксама старадарожскага цэнтру турызма, вандроўнікі пайшлі ў цэнтр горада дзе наведалі Старадарожскі краязнаўчы музей.

Там ім правялі цікавую экскурсію пад час якой навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй стварэння паселішча Старыя Дарогі, з тым як была абсталявана паштовая станцыя ўнутры і звонку, паўдзельнічалі ў шматлікіх інтэрактывах, даведаліся хто такія беларусы-сакуны, а таксама пачулі пранікнённы аповед пра жахі, якія перажыла старадарожчына ў гады Вялікай айчыйнай вайны.

Пасля невялічкага перапынку і абеду ў парку навучэнцы патрапілі ў Старадарожскі цэнтр рамёстваў. Там яны сутыкнуліся с традыцынай беларускай культурай у межах майстар-класаў. Кожны з удзельнікаў паспрабаваў ткаць на кроснах, а таксама зрабіў ляльку-скрутку якая цяпер будзе аберагаць іх дом.

Раздзелы сайта