Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.08.25

Адкрый Паўночную Беларусь

Продолжение

Далей падарожжа працягнулася па Віцебшчыне на самы захад вобласці – утульны горад Паставы. Пераначаваўшы у маляўнічым сасновым лесе на наступны дзень вандроўнікі адправіліся на знаёмства з гісторыяй і архітэктурай гэтага невялікага гарадка. Першай кропкай гэтага знаёмства стаў філіял Пастаўскага краязнаўчага музея ва ў скляпеннях былога палаца найславуцейшага роду Тызенгаўзаў. Цікавейшая экспазіцыя распавяла пра самых знакамітых прадстаўнікоў гэтага роду – падскарбія Вялікага княства Літоўскага – Антонія, і сусветнавядомага арнітолага Канстанціна, а таксама пра паляўнічы замак і цяжкі лёс Пастаўшчыны пад час Першай Сусветнай вайны. У саміх Паставах падарожнікі змаглі атрымаць асалоду ад сузірання касцёла св. Антонія Падуанскага, Свята-Нікольскай царквы і гістарычнай забудовы.

Наступнай кропкай маршруту стаў жывапісны горад Глыбокае. Неверагодна цікавую экскурсію правялі ў Глыбокскім гісторыка-этнаграфічным музеі, экспазіцыя якога распавяла пра гісторыю і побытавыя асаблівасці насельніцтва Глыбоччыны, ў тым ліку цяпер не існуючай яўрэская дыяспары.

Апошнія дні вандроўкі турысты правялі каля сцен знакаміцейша Будслаўскага касцёла Узнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе захоўваецца адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі – Маці Божай Будслаўскай.

Агульна экспедыцыя неверагодную колькасьць уражанняў і ведаў пра нашую Бацькаўшчыну і можна смела сказаць, што кожны з удзельнікаў сапраўды адкрыў для сябе Паўночную Беларусь.

Раздзелы сайта