Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.08.26

У пошуках магнацкіх скарбаў

З 3 па 10 жніўня 2026 г. прайшла краязнаўчая экспедыцыя “Магнацкія скарбы Берасцейшчыны” пад кіраўніцтвам педагогаў Алёхна Ф.У. і Алёхна А.У.

Пад час экспедыцыі турысты наведалі старажытны горад Слонім, з дзіўнай гісторыяй і забудовай, старажытнымі касцеламі і цэрквамі, найстарэйшую сінагогу ў Беларусі, таксама краязнаўчы музей.

Наступнай кропкай маршруту стала асноўная рэзідэнцыя магнацкага роду Сапег – г. Ружаны. Акарамя шыкоўна рэканстуяванага палаца тут даследчыкі ўбачылі Троцкі касцел, царкву св. Пятра і Паўла, жылыя карпусы былога манастыра бызылян, будынак сінагогі канца XVIII ст. і прыгожае возера Паперня, дзе і размяшчаўся лагер на працягу двух дзен.

З Ружан экспедыцыя рушыла ў раённы цэнтр – Пружаны, дзе акрамя наведвання Палацыка роду Швыкоўскіх пачатка XIX ст. былі наведаны Сабор Аляксандра Неўскага, гандлевыя рады і іншая гістарычная забудова. Асаблівыя уражанні пакінуў Касцел Узнясення Дзевы Марыі, дзе знаходзіцца ўнікальнейшы рэлікварый, а таксама арган, які нават атрымалася пачуць пад канцэрта.

Апошняй кропкай маршрута стаў самы маленькі горад Брэсцкай вобласці – Косава. Неверагоднейшы палац Пуслоўскіх не пакінуў раўнадушным ніваднага з удзельраўнадушным ніваднага з удзельнікаў экспедыцыі. Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі распавеў пра лёс нацыянальнага героя. А старажытныя цэрвы, касцелы і капліцы сфармавалі канчатковы партэт гэтага невялічкага гарадка.

У цэлым экспедыцыя падаравала мноства вынаходніцтваў, яркіх эмоцый і ўспамінаў, а галоўнае разуменне таго, што сапраўны скарб заўсёды з намі – родная Беларусь.

Раздзелы сайта