З 17 па 25 чэрвеня 2023 году адбылася краязнаўчая экспедыцыя “Пуцявінамі Варшаўскага шляху” пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Алёхна Ф.У. і Рудой В.І.
Варшаўскі шлях – гэта гістарычная шаша, якая пралягала праз усю тэрыторыю Беларусі, аб’ядноўваючы сталіцы суседніх дзяржаў – Маскву і Варшаву. Удзельнікі экспедыці наведалі гарады, якія знаходзіліся ў самым цэнтры “Варшаўкі” – Старыя Дарогі і Слуцк.
Аб гісторыі стварэння мястэчка Старыя Дарогі, якое ўзнікла на гасцінцы Бабруйск – Слуцк, пра будаўніцва Варшаўскага шляху, а таксама пра працу паштовай службы XIX ст. навучэнцы даведаліся ў Старадарожскім гісторыка-этнаграфічным музеі. Акрамя таго удзельнікаў экспедыцыі ўразіла этнаграфічная частка экспазіцыі, прысвечаная беларусам-сакунам.
Вялікае задавальненне прынесла таксама наведванне Старадарожскага цэнтра рамёстваў, дзе аматары падарожжаў змаглі на ўласным досведзе пазнаёміцца з ткацтвам, вырабам лялек-матанак, а таксама ўбачылі выраб дываноў з выкарыстаннем саломкі.
У старажытным горадзе Слуцку, наведаўшы краязнаўчы музей, турысты даведаліся пра яго даўнюю гісторыю, ў тым ліку пра стварэнне мануфактуры па вырабу знакамітых слуцкіх паясоў, убачыўшы ўнікальны арыгінал.
Ну і канешне нельга не адзначыць цудоўны адпачынак на возеры Скачальскае з неверагоднымі краявідамі і цудоўнай лекавай вадой.