Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.07.2023

Ад сталіцы да сталіцы

Вельмі ўражанымі і задаволенымі вярнуліся турысты-краязнаўцы з экспедыцыі “Ад сталіцы да сталіцы”, якая адбылася з 5 па 13 ліпеня па маршруце Бабруйск – Стоўбцы – Нясвіж – Мір – Наваградак – воз.Свіцязь, пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Алёхна Ф.У. і Алёхна А.У.

Першай кропкай падарожжа з’яўляўся горад Стоўбцы. Удзельнікі экспедыцыі пазнаёміліся з горадам і наведалі месца нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа – сядзібу-музей “Акінчыцы”. Там яны змаглі адчуць асаблівасці побыту сям’і маленькага Кастуся Міцкевіча, убачыць арыгінальныя асабістыя рэчы, якія выкарыстоўвала сям’я будучага паэта.

Наступным пунктам падарожнікаў з’яўлялася сталіца радзівілаўскіх зямель – Нясвіж. Турысты-краязнаўцы захапіліся веліччу Нясвіжскага палацу, касцёла Божага Цела і архітэктурай гістарычнай забудовы.

Падчас наведвання Мірскага замку ўдзельнікі экспедыцыі падняліся на тры вежы па вінтавым лесвіцам і ўбачылі экспазіцыі, прысвечаныя археалагічным даследванням замку, гісторыі яго пабудовы, кафлі Гродзеншчыны, ваяўнічага рыштунку, катоўні.

Наваградак, першая сталіца Вялікага княства Літоўскага, асабліва ўразіў сваім чароўным гістарычным духам. Сваё знаёмства падарожнікі пачалі з гісторыка-краязнаўчага музея, дзе ім правялі выдатную экскурсію, пасля чаго яны адправіліся да рэштак Наваградскага замка і падняліся на курган, насыпаны ў гонар Адама Міцкевіча. Акрамя таго наведалі фарны касцёл.

Чароўнае возера Свіцязь са сваёй чысцюткай вадой стала сапраўдным падарункам для стомленых падарожнікаў.

Як адзначылі самі ўдзельнікі падарожжа, гэта вандроўка стала цудоўнай магчымасцю паглыбіцца ў гісторыю і культуру роднага краю.

Разделы сайта