Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.07.2024

Археологическая экспедиция «Вандроўка ў мінулае»

З 29 чэрвеня па 7 ліпеня 2024 г. прайшла археалагічная экспедыцыя “Вандроўка ў мінулае” пад кіраўніцтвам педагогаў Алёхна Ф.У. і Алёхна А.У.

Удзел у экспедыцыі прынялі 20 навучэнцаў ЦТКіЭ ад 9 да 17 год і валнцёры – былыя навучэнцы. Няглядзічы на разнастайнайнасць кампаніі за гэтыя дзевяць дзён у межах вандроўкі стварыўся сапрўдны сяброўскі калектыў.

Цэлы тыдзень, працуючы пасменна, дзеці аддана і рупліва дапамагалі навукоўцам-археолгам пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Крывальцэвіча Мікалая Мікалаевіча на раскопе неалітычнага кургана бліз вёскі Капань Рэчыцкага раёна. Кожнаму знайшлася праца ў адпаведнасці з магчымасцямі і ўзростам. Кожны зрабіў свой унёсак у археалагічную навуку.

Таксама дзеці ў межах экспедыцыі наведалі старажытны горад Рэчыцу, дзе пабывалі на экскурсіі ў краязнаўчым музеі, схадзілі на замкавую гару, убачылі цікавыя помнікі архітэктуры, атрымалі асалоду ад шпацыра па наберажнай Дняпра.

Апошняя ноч у Капані была купальскай. Вечарам да турыстаў прыйшлі лесавік, дзяўчынкі-палявічкі і вадзянік. Разам з беларускімі нячысцікамі навучэнцы ў фармаце квэста пазнаёміліся з сэнсам і традыцыямі свята Купалля і далучыліся да беларускай традыцыйнай культуры, а таксама кожны знайшоў папараць-кветку.

Гэтыя дзевяць дзен назаўсёды застануцца ў памяці кожнага з удзельнікаў. Жыццё ў намётах, прыгатаванне ежы на вогнішчы, праца на раскопе, знаёмства з жывой навукай, лекцыі і экскурсіі – гэта той досвед, які дапамагае дзецям станавіцца больш паспяховымі як у школе, так і ў паўсядзённым жыцці.

Разделы сайта