Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.06.2026

Падарожжа па Падняпроўю

17-25 чэрвеня 2026 года ў межах турысцка-краязнаўчы лагера ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска» прайшла краязнаўчая экспедыцыя «Падняпроўе наш родны край» пад кіраўніцтвам педагогаў Алёхна Ф.У. і Алёхна А.У.

У межах гэтай вандроўкі турысты здзейснілі падарожжа уніз па цячэнню галоўнай вадзяной артэрыі рэгіёна – ракі Дняпро.

Падарожжа пачалося з абласнога цэнтра – горада Магілёва. Нават моцны дождж не зрабіў перашкод для шпацыру па пешаходный вуліцы Ленінскай з гістарычнай забудовай XVIII-XIX ст., Плошчай Зорак, мноствам цікавых скульптур і канешне Музея гісторыі горада Магілёва размешчанага ва ўзноўленым будынку ратушы.

На другі дзень турысты апынуліся ў аграгарадку Дашкаўка, які мае цікавую шматвякавую гісторыю. Там яны ўбачылі будынак бальніцы ў аррхітэктурным стылі мадэрн пачатка XXст, старыя яўрэйскія могілкі і перліну гэтага населенага пункта – сядзібу Жукоўскіх пачатку XІXст. з рэшткамі паркавага комлексу.

Наступным пунктам вандроўкі стаў адзін з найважнейшых духоўных цэнтраў Магілёўшчыны – Свята-Узнясенскі жаночы манастыр у аграгарадку Баркалабава. У самім населеным пункце краязнаўцы таксама ўбачылі будынак царкоўна-прыходскай школы і царкву Казанскай божай мацеры пчатка XX ст.

Працягам падарожжа стаў старажытны горад Быхаў. Найперш удзельнікі пахода наведалі УК «Быхаўскі раённы краязнаўчы музей», дзе ў межах экскурсіі ім распавялі пра гісторыю горада, ў тым ліку пра галоўныя дастапомнасці гэтага населенага пункта, якія пазней яны ўбачылі ўвачавідкі – Быхаўскі замак, будунак адной з найстаражытнейшых сінагог на тэрыторыі Беларусі, Свята-Троіцкую царкву і інш.

Апошняя кропка маршрута – горад Рагачоў. Там вандроўнікі наведалі музей народнай славы, старажытнае замчышча а таксама ўбачылі настарэйшыя будынкі гэтага горада – дом купца Беленькага, касцёл Антонія Падуанскага, будынак земскай управы і інш.

Але неабходна адзначыць, што ўвесь маршрут турыстаў суправаджала неверагодная па прыгажосці рака Дняпро, якая і дала жыццё і такую багатую гісторыю для кожнага населеннага пункта. Гэтыя краявіды назаўжды застануцца ў памяці кожнага ўдзельніка экспедыцыі. 

Разделы сайта